На віктарынны кактэйль “Замарочки из книжной бочки” у філіял “Казлоўшчынская ГПБц” былі запрошаны наведвальнікі школьнага лагера “Здаравячок” ДУА “Казлоўшчынская СШ”. У ім, як у сапраўдным кактэйлі, змяшалася ўсё – аўтары, назвы казак, літаратурныя героі, заданні, пытанні, адказы. Дзеці з велізарным жаданнем і запалам прынялі ўдзел у розных конкурсах і віктарынах: «Знатакі кіно», «Глядзім пасловіцу», «Знайдзі аўтара і назву казкі», «Хто прыслаў тэлеграму», і інш. Каб правільна адказаць на пытанні, рабятам прыйшлося праявіць кемлівасць, фантазію і, вядома, веды ад прачытаных кніг.
Бібліятэкар пажадала дзецям добрага летняга адпачынку, больш чытаць казачных гісторый, адкрываць для сябе новых аўтараў і новыя гарызонты.
