У наш час праблема бяспекі дзяцей, іх абарона ад жорсткага абыходжання і гвалту становіцца ўсё больш і больш актуальнай. Гэтай тэме прысвячала сяпрафілактычная гутарка “Защитим детей от насилия”, якая прайшла ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” 24 красавіка. Падчас размовы рабяты паразважалі, якія дзеянні лічацца жорсткімі, даведаліся, што такое гвалт, атрымалі парады, як яго прадухіліць і прыняць правільнае рашэнне ў складаных жыццёвых сітуацыях. Таксама абмеркавалі розныя абставіны, з якімі яны могуць сутыкнуцца ў сям’і, школе, на вуліцы, прызносінах з аднагодкамі. Бібліятэкар паведаміла, куды варта звяртацца ў выпадку цяжкіх жыццёвых сітуацый.