7 жніўня ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы ладзілася інтэрактыўная пляцоўка “Летняя книжная Вселенная детства”. Затым рабят запрасілі на займальную квэст-гульню пад назвай “За каждой буквой сказка”. Юныя госці з ДУА “Дзіцячы сад № 2 г. Дзятлава” адправіліся ў захапляльныя прыгоды, каб дапамагчы любімым кніжным героям. Дзецям трэба было прайсці па чароўнай карце, выконваючы заданні ад казачных персанажаў: Зайчыка-паскакайчыка, Лісічкі-хітрычкі і Мядзведзя-таптыжкі. Кожнае выпрабаванне патрабавала кемлівасці, уважлівасці і дружбы. Дзеці шукалі прадметы на пэўную літару, разгадвалі загадкі і ўспаміналі словы. Паспяхова справіўшыся з заданнямі, удзельнікі квэста вярталі скрадзеныя літары, ратуючы тым самым Кніжны свет бібліятэкі. Фіналам стаў агульны сход на чароўнай паляне, дзе ўсе героі і дзеці разам радаваліся вяртанню літар і выратаванню любімых гісторый. Затым дзецям прапанавалі прагляд мультфільма “Маша і Мядзведзь”.