Традыцыйна, 14 сакавіка ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адзначаецца Дзень праваслаўнай кнігі. У рамках мэтавай праграмы “На шляху да духоўнасці” адбылася сустрэча са святаром “Земной красоты начало”, якая была прымеркавана да 555-годдзя з’яўлення цудатворнай Жыровіцкай іконы Божай Маці і 505-годдзя з дня заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўра пігіяльнага мужчынскага манастыра. На сустрэчу быў запрошаны Благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі іерэй Іаан Кісель. Пад відэпрэзентацыю вёўся аповед аб тым, як з’явілася першая кніга на Русі “Апостал” і адкуль прыйшло свята Дзень праваслаўнай кнігі. Гісторыя з’яўлення на дзікай грушы Жыровіцкай цудатворнай іконы Божай Маці падчас паэтычнага чытання была інсцэніравана супрацоўнікамі бібліятэкі. Мерапрыемства было насычана відэаматэрыяламі з цікавымі гістарычнымі фактамі, духоўнымі песнямі. Адбыўся прагляд кніжнай выставы “Свет добра из-под обложки”. На выставе была прадстаўлена праваслаўная літаратура, евангельская тэматыка выданняў рускіх пісьменнікаў. Іаан Кісель у сваім выступленні заклікаў прысутных да чытання такой літаратуры і, таксама запрашаў наведаць бібліятэку, якая ёсць у царкве.