23 снежня ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” ў рамках рэспубліканскай акцыі “От всей души”, абласнога бібліятэчнага праекта “Вместе с книгой дорогою добра” прайшла чайная цэрымонія “Зимние грёзы”. “Зимние грёзы” — не проста чаяванне, а падарожжа ў часе. Гэта мерапрыемства, створанае для таго, каб у марозны дзень акунуцца ў цеплыню ўспамінаў, ціхіх гутарак і душэўнага камфорту. Мы стварылі адмысловую атмасферу хатняй утульнасці, дзе галоўнымі героямі сталі ўспаміны і карысныя парады пра любімыя прачытаныя кнігі, духмяная гарбата, ціхая музыка з савецкіх кінафільмаў і мяккае святло гірляндаў. Нашай мэтай было падарыць нашым удзельнікам некалькі гадзін спакою, эстэтычнага задавальнення і жывых, павольных зносін, вярнуўшы густ і рытуал да сапраўднага чаявання, якое становіцца рэдкім госцем у стагоддзе мітусні.


