7 мая ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшоў інфармацыйна-патрыятычны час, прысвечаны Дню Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і гімна Рэспублікі Беларусь, пад назвай “Ведай і паважай сваю сімволіку”. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй сімвалаў нашай дзяржавы: гербам, сцягам і гімнам. Даведаліся пра шляхі станаўлення і развіцця дзяржаўнай сімволікі, пра тое, якія заканадаўчыя дакументы ляжаць у аснове іх зацвярджэння, калі і дзе выкарыстоўваецца Дзяржаўны герб, Дзяржаўны сцяг, як выконваецца Дзяржаўны гімн. Школьнікі больш падрабязна пазнаёміліся з дзяржаўнымі сімваламі разглядаючы тэматычную літаратуру прадстаўленую на выставе “Ведай і паважай сваю сімволіку”. У завяршэнні мерапрыемства дзеці прынялі ўдзел у віктарыне “В стране “Символика”.