21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы была аформлена выстава-гонар “Слова кніжцы беларускай”. Бібліятэкар аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду ладзіла турнір “Знаўца роднай мовы”. У склад двух каманд “Залацінкі” і “Дарадцы” увайшлі вучні 6-х і 7-х класаў ДУА “Гімназія №1 г. Дзятлава”. Турнір атрымаўся насычаным рознымі конкурсамі: “Рассыпаныя прыказкі”, “Перакладчыкі”, “Фразеалагізмы”, “Загадкі з вясёлай хаткі”, “Пытанні з таемнай скрыні”, “Музей народнага побыту”. З перавагай у пяць балаў перамагла каманда “Дарадцы”. Па выніку турніру. Дыпломам пераможца І ступені ўзнагароджана каманда “Дарадцы”, а каманда ”Залацінкі” Дыпломам ІІ ступені. Дзякуй камандам за цікавую гульню ў гонар нашай роднай беларускай мовы.