25 чэрвеня да Дня памяці Еўфрасінні Полацкай у рамках мэтавай праграмы “На шляху да духоўнасці” у аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прайшла гісторыка — асветніцкая гадзіна “Зоркай свеціцца імя тваё, Еўфрасіння”. Загадчык бібліятэкі расказала пра жыццё і працы самай шанаванай беларускай святой — Еўфрасінні Полацкай. Гэта была першая жанчына, прылічаная да ліку святых. Яна адкрыла першыя адукацыйныя ўстановы і бібліятэкі, школы архітэктуры і жывапісу, займалася развіццём рамёстваў. Падчас мерапрыемства цікавым і пазнавальным стаў прагляд дакументальнага відэафільма “Еўфрасіння Полацкая”. Да мерапрыемства была аформлена выстава — прысвячэнне “Небесная заступница земли белорусской”, прадстаўленныя кнігі знаёмяць з жыццём і дзейнасцю Святой Еўфрасінні Полацкай.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.