27 лютага ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі ў рамках праекта па прафарыентацыі журфікс “Сустрэча з людзьмі розных прафесій” прайшла прэзентацыя прафесіі “И каждой профессии слава и честь”. Удзельнікамі сталі вучні 6 класа ДУА “Гімназія №1 г. Дзятлава”. На пачатку сустрэчы бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй прафесіі ратавальніка.Больш падрабязней з тонкасцямі гэтай прафесіі пазнаёмілі вучняў прадстаўнікі Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайным сітуацыям: Лагуцік Анастасія Сяргееўна — вядучы спецыяліст сектара прапаганды і Дзісько Алена Сцяпанаўна – інспектар. Яны паведамілі пра навучальныя ўстановы і ўмовы паступлення, быў прадэманстраваны відэаролік пра спецыялізаваны ліцэй пры універсітэце грамадзянскай абароны МНС. Напрыканцы мерапрыемства дзецям была дадзена магчымасць задаць пытані, якія іх цікавілі і яны атрымалі адказы. Таксама ім было прапанавана скласці пазлы.