Прадаўжаецца падарожжа чароўнага куфэрка “Ларец КнигоЧЕЯ” бібліятэчнага тэатра кніжных прадстаўленняў “Магия чтения” аддела маркетынгу ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка”. 5 лістапада для выхаванцаў дзіцячага садка ДУА “Дзіцячы сад №2 г. Дзятлава” адбылася пастаноўка лялечнага спектакля “Как морковку назвали морковкой”. Гэта цікавая вясёлая казка, калі дзядуля пасадзіў семячку, а вырасла вялікая, прыгожая, як сонейка, сакавітая гародніна. А вось даць назву для яе дапамагалі коцік Барсік, пеўнік, жабка Ква-ка і іншыя героі. Дзеці з задавальненнем назіралі за казкай, дапамагалі дзядулю, разгадвалі гароднінныя загадкі. Напрыканцы паабяцалі расказаць сваім татам, матулям, дзядулям, бабулям, брацікам і сястрычкам аб тым, чаму моркву назвалі морквай. Малечы фатаграфаваліся з лялечнымі героямі, з цікавасцю пазнаёміліся з прыгожымі кніжкамі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.