У філіяле “Данілавіцкая сельская бібліятэка – цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” ў рамках рэспубліканскай акцыі “От всей души” і абласнога бібліятэчнага праекта “Вместе с книгой дорогою добра” адбылася пазнавальная сустрэча для людзей сталага ўзросту — гадзіна цікавых паведамленняў “Калейдаскоп царкоўных свят”. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з асноўнымі царкоўнымі святамі, якія адзначаюцца ў нашай мясцовасці, распавяла пра іх гісторыю і духоўны сэнс. Асобная ўвага была нададзена абрадам і традыцыям, што захоўваюцца і сёння. Удзельнікі падзяліліся ўспамінамі пра тое, як у іх сем’ях адзначаліся і адзначаюцца святы, што надало сустрэчы асаблівую цеплыню і душэўнасць. Завяршэннем мерапрыемства стала знаёмства з кніжнай выставай “Духоўная кніга — крыніца вялікай мудрасці”, дзе былі прадстаўлены выданні, якія дапамагаюць глыбей зразумець духоўныя каштоўнасці і традыцыі.

Такія сустрэчы спрыяюць захаванню культурнай спадчыны, аб’ядноўваюць пакаленні і адкрываюць новыя магчымасці для духоўнага развіцця.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.