Казкі любяць усе дзеці: чараўніцтва і прыгоды захапляюць, забаўляюць, вучаць дабру і справядлівасці. І, вядома ж, немагчыма абысціся без казак у дні канікул. Да Тыдня дзіцячай кнігі ў філіяле“Казлоўшчынская ГПБц” арганізавана кніжная выстава “Книжная радуга”. 25 сакавіка для дзецей школьнага лагера “Здаравячок”прайшоў віктарынны кактэйль “Калейдоскоп сказок”. У ім, як у сапраўдным кактэйлі, змяшалася ўсё – аўтары, назвы казак, літаратурныя героі, заданні, пытанні, адказы.Рабяты з вялікім жаданнем і запалам прынялі ўдзел у розных конкурсах і віктарынах: “Блиц турнир”, “Волшебные предметы”, “Сказочные телеграммы”, “Исправь ошибку”, гулялі ў гульню “Крокодил”. Каб правільна адказаць на пытанні, прыйшлося праявіць кемлівасць, фантазію і, вядома, веды ад прачытаных кніг.