15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Да гэтай значнай даты ў філіяле “Жукоўшчынская СБк” прайшла інформ-хвілінка “Канстытуцыя: што мы ведаем ?”. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і развіцця канстытуцыйнага права ў нашай рэспубліцы, пазнаёміліся са структурай Канстытуцыі, яе асноўнымі раздзеламі. Бібліятэкар расказала аб значэнні Канстытуцыі для дзяржавы ў цэлым і для кожнага грамадзяніна нашай рэспублікі. А затым удзельнікі, скарыстаўшыся атрыманымі ведамі, прынялі ўдзел у тэматычнай віктарыне “Я грамадзянін сваёй краіны!”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.