Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у філіяле “Войневіцкая сельская бібліятэка — клуб” прайшла экскурсія – падарожжа “Квітней і красуй мая Беларусь” па знакамітых і слаўных мясцінах нашай краіны. Мы ганарымся непаўторнай красой Браслаўскіх азёраў, возера Нарач, неўміручай Брэсцкай крэпасцю, старажытнымі замкамі ў Гродне, Лідзе, Міры, Гальшанах і другіх гарадах нашай квітнеючай і незалежнай Беларусі. Удзельнікі мерапрыемства ўспаміналі вершы і прыказкі пра Беларусь, дзяліліся сваімі ўраджаннямі аб падарожжах па нашай краіне. Так, Белуш Марыя Сцяпанаўна, падзялілася сваімі ўраджаннямі аб наведванні мемарыяльнага комплексу “Хатынь”, які яе вельмі ўсхваляваў. Мемарыял “Хатынь” — даніна памяці каля 3 млн. беларусаў, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Мерапрыемства напоўніла душы прысутных яшчэ большай любоўю і павагай да нашай Радзімы.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.