19 сакавіка ў рамках бібліякроса па папулярызацыі сацыальна – значнай літаратуры ва ўстановах і арганізацыях мясцовасці “Сваё – значыць лепшае” супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі наведалі Дзятлаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, дзе пазнаёмілі прысутных з інфарматыўнай выставай – агляд “Книга. Время. Мы.” На выставе была прадстаўлена літаратура гістарычнай і ваеннай тэматыкі: пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра партызан Беларусі, пра дзяржаўную палітыку, прапаганду традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа.