Наступіла цудоўная пара. У восеньскія пахмурныя і дажджлівыя дні асабліва моцна хочацца пасядзець пад цёплым пледам з кубкам цёплай гарбаты і цікавай кнігай. А калі гэта кніга з адпаведным настроем, то гэта падвойнае задавальненне. І кнігі для восені заўсёды асаблівыя. Павольныя, цёплыя, з налётам суму, але і з нягучнай радасцю. Восень падахвочвае да разважання пра галоўнае. Мудрыя, вопытныя кнігі — сябры, якія, калі і вучаць, то ненадакучліва, з тактам і без залішняй настойлівасці. Прыслухайцеся да іх ціхім мелодыям гэтай восенню. Магчыма, самая каштоўная для вас нота — як раз у адной з іх.
Бібліятэкар філіяла “Данілавіцкая сельская бібліятэка-цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” арганізавала выставу — компас “Книги для осеннего чтения” ў рамках творчага-выставачнага праекта “Литературный подиум”. Бібліятэкар рэкамендуе новыя выданні кніг, якія паступілі ў бібліятэку для чытання доўгімі восеньскімі вечарамі. А гэта і дэтэктывы, і фантастыка, розныя раманы для жанчын, гістарычныя раманы, кнігі для дзяцей і падлеткаў. Асаблівую ўвагу ўдзяліла кнігам па кулінарыі, вязанню, па догляду садовага ўчастка і г.д. Наведаўшы бібліятэку чытач зможа для сябе знайсці штосьці цікавае: або кнігу, або часопіс. Кніга якой зацікавіліся можна ўзяць пачытаць дома.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.