12 лістапада бібліятэкар філіяла “Раклевіцкая СБк” на базе ДУА “ВПК Раклевіцкая пачатковая школа” адбылася яркая і пазнавальная выстава–парада для маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак “Кнігі з банцікамі для дзяўчынак і кнігі ў кепачках для хлопчыкаў”. Мэта мерапрыемства: пазнаёміць дзяцей з цікавымі і карыснымі кнігамі, развіць у іх любоў да чытання і дапытлівасць. Удзельнікі мерапрыемства адкрылі для сябе серыю “Маленький профессор”, у якой былі прадстаўлены: “Удивительные растения Беларуси”, “Семь цветов радуги”, “Растения-хищники” і іншыя выданні, што раскрываюць дзівосны свет прыроды.
Пасля знаёмства з кнігамі для дзяцей прагучалі загадкі пра жывёл, птушак і насякомых, што зрабіла сустрэчу яшчэ больш займальнай і вясёлай. Мерапрыемства стала сапраўдным святам кнігі, якое не толькі пазнаёміла дзяцей з новымі выданнямі, але і падарыла ім радасць адкрыцця і гульні.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.