Кніжны пікнік “Кнігі з дарожнага чамадана” прайшоў у філіяле “Войневіцкая сельская бібліятэка — клуб”. Збіраючыся на пікнік, на прыроду, мы палажылі ў дарожны чамадан не толькі дзіцячыя кнігі пра лета, але аповеды пра жывел, раслін, птушак, мурашоў. Дзеці даведаліся многа цікавага пра прыроду, якая вакол нас. Дарожны чамадан парадаваў не толькі кнігамі, але і загадкамі, і вясёлымі гульнямі. Дзетвара з задавальненнем гулялі ў рухомыя гульні на свежым паветры. Затым наведалі летнюю чытальную залу бібліятэк і “Кніжная радуга лета”, дзе іх чакалі цікавыя кнігі для чытання летам, таксама казачная віктарына. Дзеці атрымалі ад мерапрыемства зарад бадзёрасці і добры настрой.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.