Летняя чытальная зала “Кніжная радуга лета” ладзілася ў філіяле “Войневіцкая сельская бібліятэка-клуб”. Дзеці пазнаёміліся з цікавымі кнігамі, паслухалі вершы пра лета, паўдзельнічалі ў конкурсах “Неразлучныя сябры”, “Героі казак і загадак”, “З якой казкі прадмет”, гулялі ў гульні на свежым паветры. Затым наведаліся ў бібліятэку, дзе прайшоў конкурс малюнкаў “Наша лета”. Рабяты пакідалі бібліятэку вясёлыя і шчаслівыя,з жаданнем наведаць гэтае месца яшчэ раз.