У рамках рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае сваё” у філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” для вучняў 10 класа адбылася літаратурная гадзіна “Чалавек вялікай душы і таленту”, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава — дата “Мае кнігі – мая біяграфія”, дзе прадстаўлены выданні аўтара, матэрыялы з яго біяграфіі, а таксама фотаздымкі з сямейнага архіва. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з жыццёвым і творчым шляхам І. Шамякіна, падрабязна спынілася на яго знакавых творах: “Палеская мадонна”, “Без пакаяння”, “Бумеранг”, “Глыбокая плынь”, “Злая зорка”. Асаблівую цікавасць выклікаў прагляд буктрэйлара па аповесці “Гандлярка і паэт”.
Мерапрыемства стала важным крокам у пашырэнні ведаў вучняў пра творчасць Івана Шамякіна, яго ролю ў беларускай літаратуры і культуры.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.