Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у філіяле “Наваельнянская ГПБЦ” ладзілася гадзіна патрыятызму “Краіна мар і думак светлых – мая радзіма Беларусь”. Сёння кожнага беларуса апаноўвае пачуццё гонару за сваю краіну, за яе дасягненні, за мірнае чыстае неба над нашымі галовамі. І мы шчыра кажам “Дзякуй” нашым дзедам і прадзедам, якія цаною свайго жыцця заваявалі нам свабоднае шчаслівае жыццё. Да мерапрыемства была падрыхтавана і раскрыта выстава-прысвячэнне “Я люблю цябе, Белая Русь!”.