22 мая лялечны тэатр “ЧытайКА” Дзятлаўскай раённай бібліятэкі запрасіў юных гледачоў на пастаноўку лялечнага спектакля з экалагічным напрамкам “Лесная сказка”. На мерапрыемства завіталі навучэнцы першых класаў ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава імя І.Ю. Філідовіча” з класнымі кіраўнікамі. У казцы вялася гаворка аб тым, як злая Баба Яга хацела высекчы і знішчыць лес, ды пабудаваць сабе харомы. Але ж, лясныя жыхары, разам з удзельнікамі мерапрыемства не дапусцілі такой бяды. Падчас спектакля маленькія слухачы разам з ляснымі жыхарамі ўспомнілі правілы паводзін у лесе і беражлівых адносін да лясных жыхароў і раслін. Напрыканцы лясныя жыхары падрыхтавалі для малеч музычны нумар, які запрасіў усіх на вясёлы танец. Дзяцей чакала цівавая віктарына па палянках лесу і загадкі-падманкі. Юныя гледачы абяцалі выконваць правілы паводзін у лясным царстве, любіць і берагчы наша багацце, наш лес.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.