Лета — час адпачынку, гульняў, забаў і, вядома, чытання самых цікавых кніг. Для многіх дзяцей у дні летніх канікулаў бібліятэка становіцца не проста домам, дзе жывуць кнігі, але і адным з месцаў правядзення вольнага часу.
Канікулы ў філіяле “Гезгалаўская сельская бібліятэка — цэнтр экалагічнай культуры” распачала летняя пляцоўка пад адкрытым небам “Летнее путешествие с книгой”. Для ўдзельнікаў летняга аздараўленчага лагера “Эколаг” была падрыхтавана інтэрактыўная гульня “Детства радосная пора”. Удзельнікі мерапрыемства павандравалі па старонках цікавых кніг з выставы “Прачытай і адпачывай”, адказалі на пытанні гульні.
