На працягу лета ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі праходзіў конкурс летняга чытання “Летний читательский марафон”. На працягу ўсяго летадзеці актыўна ўдзельнічалі ў розных мерапрыемствах бібліятэкі, спаборнічалі паміж сабой у колькасці прачытанных кніг. Час хутка праляцеў, надышла пара развітвацца з летам і вызначыць лепшых чытачоў летняга чытання 2025 года. 29 жніўня адбылося падвядзенне вынікаў конкурсу. У пачатку бібліятэкар нагадала дзецям пра каштоўнасць і важнасць кнігі ў жыцці кожнага чалавека. У ходзе гутаркі дзеці падзяліліся сваімі ўражаннямі аб летніх падарожжах разам з героямі па старонках любімых кніг. Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і сувенірамі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.