24 ліпеня для аматарскага аб’яднання “Праменьчык” ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшлі пасядзелкі “Лето в банке”. Бібліятэкары распавялі ўдзельнікам мерапрыемства пра карысць садавіны і агародніны, якія паспяваюць у гэты час у садах і агародах, як захаваць вітаміны ў прадуктах на зіму, сакрэты прыгатавання смачных нарыхтовак. Кожны прысутны падзяліўся сваімі асаблівымі рэцэптамі. У час мерапрыемства ўдзельнікі адказвалі на пытанні віктарыны “Летнія дары”, складалі мазаіку, удзельнічалі ў конкурсах “Пасадзі і збяры ўраджай”, “Лето в банке”, “Збяры грыбы” і іншыя. Усе жадаючыя з цікавасцю праглядзелі кнігі і часопісы на выставе “Рецепт счастья” і ўзялі ўпадабаны рэцэпт у сваю хатнюю скарбонку.