“Лето книжного цвета” пад такой назвай была арганізавана летняя пляцоўка ў філіяле “Дварэцкая СБ”. На тэрыторыі каля бібліятэкі з дзецьмі была праведзена літаратурная віктарына, на якой дзеці адгадвалі герояў прыгодніцкіх кніг па падзеях, якія здарыліся ў іх жыцці, паўдзельнічалі ў  гульнёвай праграме “Чароўнае слова”. Затым яны адправіліся ў бібліятэку, дзе прайшла казачная віктарына “Падарожжа ў казку”, дзеці гулялі ў настольныя гульні, складалі мазаіку па казачным героям.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.