Лета – выдатная пара  года. У рабят пачынаюцца  канікулы. Але гэта зусім не падстава, каб забыцца пра чытанне! Бібліятэкар філіяла “Данілавіцкая сельская бібліятэка — цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” для рабят арганізавала выставу-заклік  “Лето книжного цвета”  ў рамках творчага-выставачнага праекта “Літаратурны подыўм”. На выставе можна знайсці літаратуру для чытання, як для малодшых дзяцей так і для старэйшых.  Бібліятэка запрашае ўсіх на сустрэчу з КНІГАЙ.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.