Для бібліятэкі лета становіцца яшчэ адной магчымасцю прыцягнення дзяцей і падлеткаў да чытання, да карыстання бібліятэкай. Для іх афармляюцца выставы кніг, якія знаёмяць з лепшымі ўзорамі дзіцячай літаратуры, праводзяцца мерапрыемствы, якія спрыяюць маральнаму і эстэтычнаму выхаванню, павышэнню кругагляду. “Лето книжного цвета” пад такой назвай была арганізавана летняя пляцоўка. На тэрыторыі каля бібліятэкі з дзецьмі была праведзена літаратурная гульня “Лето – это хорошо”, на якой дзеці адгадвалі казкі па рэчах, удзельнічалі ў віктарыне “Героі казак у загадках”, а таксама ў конкурсе “Неразлучныя друзья”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.