Гадзіна патрыятычнасці “Люблю цябе, ганаруся табою, мая Беларусь!” ладзілася ў філіяле “Жукоўшчынская СБк”. Ці задумваліся вы калі-небудзь, на якой прыгожай зямлі мы жывём? Якая яна багатая на традыцыі і звычаі, якую гісторыю мае, колькі яна нарадзіла знакамітых людзей! Пра гэта і вялася гаворка падчас мерапрыемства, а таксама пра гераізм нашага народа ў  барацьбе з нямецкімі акупантамі. Удзельнікі мерапрыемства чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў, у якіх апісваецца хараство беларускай прыроды, багацце роднай мовы. Таксама чытачы адказваліна пытанні віктарыны“Ці ведаеш ты Беларусь?”, пазнаёміліся з панарамнай кніжнай выставай “Мой родны кут, мая Радзіма!”.
Любіце нашу Радзіму, ганарыцеся ёю. Каб кожны мог сказаць: “Люблю цябе, Белая, Белая Русь!”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.