22 кастрычніка ў рамках праекта бібліятэчнага тэатра кніжных прадстаўленняў “Магия чтения” аддзела маркетынгу ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” ў ДУА “Дзіцячы сад №2 г. Дзятлава” адбылася чароўная сустрэча з казкай — лялечны спектакль “Лянівая Маша”.
Галоўныя героі прыйшлі да дзяцей не проста так — яны з’явіліся з чароўнага куфэрка “КнигоЧЕЯ”, які захоўвае казкі, прыгоды і добрыя ўрокі. Кожная лялька — як жывая, кожны персанаж дапамагаў перамагчы ляноту і стаць больш актыўным. Асаблівым яркім момантам стала сумесная зарадка з катом, якую малечы рабілі па рэкамендацыі мудрага доктара. Яны дапамагалі героям прагнаць ляноту ад Машы, а таксама вучыліся быць бадзёрымі, здаровымі і добразычлівымі. Спектакль не толькі забаўляў, але праз гульню і казку дзеці пазнаёміліся з важнымі паняццямі — працавітасць, сяброўства і дапамога. Дзеці атрымалі добры настрой, яркія ўражанні. Напрыканцы пазнаёміліся з маляўнічымі добрымі кніжкаміі зрабілі памятнае фота з казачнымі героямі на памяць.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.