13 чэрвеня супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі запрасілі наведвальнікаў аздараўленчых летнікаў “Усмешка” ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава імя І.Ю. Філідовіча” і ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Дзятлава” на пастаноўку лялечнага спектакля “Маша і мядзведзь” па матывах рускай народнай казкі на новы лад. Пад час спектакля дзеці з задавальненнем назіралі за моднай Машай, якая не паслухала сваіх дзядулю і бабулю і адправілася ў лес на прагулку. Пасля спектакля дзеці адказвалі на пытанні казачнай гульні-віктарыны “Хорошо ли ты знаешь сказки?”, “Чей это портрет?”, “Волшебные предметы”. Не абышлося без прагляду спадабаўшагася дзецям мультфільма “Маша і мядзведзь”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.