20 чэрвеня ў філіял “Наваельнянская ГПБц” завіталі выхаванцы летніка “Лесная сказка”. Для іх ладзілася квэст-гульня “Мир, который нужен нам”. Гульня праводзілася па трох станцыях: станцыя “Военная”, станцыя “Безопасная” і станцыя “Единая”. На станцыі “Военной” дзяцей чакалі конкурсы “Военные профессии”, “Собери пословицу”, “Шифровальщики”, на станцыі “Безопасной” яны выконвалі заданні “Будь бдителен” і “Собери фразу”. На станцыі “Единая” чакалі заданні па гісторыі нашай краіны: “Беларуская пасловіца”, “Перакладчыкі” і “Займальныя пытанні пра Беларусь”.
Напрыканцы гульні ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія пачастункі.
