19 чэрвеня з выхаванцамі дзіцячага лагера “Лесная сказка” у філіяле “Наваельнянская ГПБц” прайшоў бібліятэчна–бібліяграфічны ўрок “Мои первые книги”. Бібліятэкар расказала з чаго складаецца кніга, загадала загадкі, нагадала, як неабходна карыстацца кнігай, каб не нашкодзіць ёй. Напрыканцы мерапрыемства выхаванцы паглядзелі прэзентацыю “Книга от “А” до “Я”.
На развітанне бібліятэкар пажадала ўдзельнікам быць актыўнымі чытачамі, шанаваць кнігі, беражліва да іх адносіцца.
