У філіяле “Раклевіцкая сельская бібліятэка–клуб” прайшло пазнавальнае мерапрыемства пад назвай “Мы в ответе за свои поступки”.
Бібліятэкар разам са школьнікамі абмеркавалі актуальныя пытанні адказнасці чалавека за свае дзеянні, шукалі прычыны, якія могуць прывесці да правапарушэнняў, і разважалі над тым, як нявінныя свавольствы часам перарастаюць у сур’ёзныя праблемы. Асобная ўвага была нададзена небяспецы дрэннага ўплыву больш дарослых прыяцеляў, які можа прывесці да непрадбачаных наступстваў і нават да траплення ў папраўчую калонію.
Падчас сустрэчы школьнікі прынялі ўдзел у віктарыне па аповесці-казцы “Праздник непослушания”, што зрабіла размову больш жывой і цікавай.
У завяршэнні мерапрыемства дзеці прыйшлі да важнай высновы: кожны чалавек нясе адказнасць за свае ўчынкі, і здзяйсняючы правапарушэнне, ён не толькі парушае закон, але і прычыняе боль сваім блізкім.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.