Да Дня народнага адзінства 17 верасня ў філіяле “Наваельнянская ГПБЦ” прайшоў пазнавальны квіз “Мы разам-гэта важна!”. Бібліятэкар нагадала вучням 6 класа “Наваельнянскай сярэдняй школы”, што Беларусь на працягу стагоддзяў была прыкладам мірнага суіснавання розных культур, што тут бок аб бок жывуць беларусы, рускія, палякі, яўрэі, татары і іншыя народы. І што менавіта ўзаемная павага і сяброўства дапамаглі нам захаваць краіну ў самыя складаныя часы, пераканаліся, што робіць нас моцнымі-наша адзінства! У час мерапрыемства паглядзелі фільм “Дзень народнага адзінства: урокі гісторыі”. У гульнявой форме адказвали на пытанні віктарыны “Культурный алфавит”.