10 верасня ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Праменьчык” членамі, якога з’яўляюцца наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў. У гэты дзень прайшоўінфарм – дайджэст “Мы соседи по планете”, дзе наведвальнікі разам з бібліятэкарам абмеркавалі, чаму трэба берагчы прыроду, які ўплыў аказвае чалавек на навакольнае асяроддзе, і што трэба рабіць для таго, каб захаваць наш агульны дом – планету зямля. Усе разам паўтарылі правілы паводзін на прыродзе. Удзельнікі паказалі сябе сапраўднымі знаўцамі прыроды: адказвалі на пытанні віктарыны “У свеце прыроды”, актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах “Звуки планеты”, “Бюро погоды”, склалі прыказкі аб прыродзе, склалі экалагічныя пазлы. Дапоўніла мерапрыемства выстава кніг “Книгу природы листаем вместе”.