1 кастрычніка, у Міжнародны дзень пажылых людзей, супрацоўнікі філіяла “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” арганізавалі цёплае і душэўнае віншаванне для сваіх сталых чытачоў. Асаблівай увагі заслугоўваюць тыя, каго не засталі дома – яны працягваюць працаваць, нягледзячы на ўзрост, і сваёй энергіяй натхняюць маладзейшае пакаленне.
Бібліятэкары наведалі працоўныя месцы гэтых чытачоў, каб асабіста выказаць падзяку за іх жыццёвы вопыт, мудрасць і нязменную любоў да кнігі. Падчас сустрэч былі кветкі і добрыя словы, якія сагравалі сэрцы. Мерапрыемства стала сведчаннем таго, што павага і клопат не маюць межаў – ні ўзроставых, ні прасторавых.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.