У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы для навучэнцаў старэйшых класаў ДУА “Гімназія № 1 г. Дзятлава” прайшла сустрэча, набат памяці “Нам не забыць трагедыю Хатыні” да Дня памяці ахвяр Хатынскай трагедыі. Бібліёграфы аддзела абслугоўвання і інфармацыі Марына Крупіца і Аляксандра Жалязоўская прагарталі трагічныя старонкі гісторыі невялікай беларускай вёскі, якая стала сімвалам пакут мірнага насельніцтва нашай краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Хатынь загінула назаўжды, а там, дзе яна была, узведзены велічны мемарыяльны комплекс у памяць аб людзях, якія тут жылі і прынялі смерць ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Па іх і па такіх жа загінулых без віны беларусах “плачуць” званы Хатыні. На сустрэчы прысутнічала сакратар раённага савета ветэранаў Ядзвіга Міхайлаўна Гушча, яна звярнулася да маладога пакалення і пажадала ім жыць пад чыстым спакойным небам Беларусі. Напрыканцы ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з выставай “Хатынь”, на якой экспанаваліся выданні і фактаграфічны матэрыял аб гэтай жудаснай трагедыі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.