22 жніўня ў гарадскім парку Дзятлава адбылося закрыццё летніх пляцовак. Дзятлаўскай раённай бібліятэкай была арганізавана інтэрактыўная пляцоўка “Незабываемое лето”. Для гасцей пляцоўкі ладзілася конкурсна-гульнёвая праграма “Нам сегодня весело”. Таксама прапанавалі дзецям гульні для інтэлектуалаў і настольныя забавы. Дзеці маглі рэалізаваць свае творчыя здольнасці з казачнымі размалёўкамі, а таксама пасядзець з цікавай кнігай. У падарунак кожны атрымаў прыгожую сяброўку кнігі — закладку.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.