Гутарка-папярэджанне “Наркотыкі – зло. А ты гэта ведаеш?” для наведвальнікаў школьнага лагера “Абаронца” ладзілася ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц”.  Пачалося мерапрыемства з прагляду фільма “Пра шкоду наркотыкаў”, дзе гаворка ішла пра наступствы ўжывання наркатычных рэчываў, узнікненні хуткай залежнасці ад наркотыкаў. Бібліятэкар расказала аб крымінальнай адказнасці, якая пагражае за незаконны абарот, збыт, распаўсюджванне і захоўванне наркатычных рэчываў. Напрыканцы сустрэчы рабяты прыйшлі да высновы, што здароўе – гэта галоўная ўмова шчаслівага жыцця. Да мерапрыемства была арганізавана выстава “Зберажы сабе жыццё”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.