“На таленты багатая зямля Жукоўшчынская” пад такою назвай ў філіяле “Жукоўшчынская СБк” прайшоў вечар-партрэт. Мерапрыемства прымеркавана да 130-годдзя з дня нараджэння Ігната Сымонавіча Дварчаніна і да 220-годдзя з дня нараджэння Вікенція Дмахоўскага.У краязнаўчым пакоі “Знакамітыя людзі зямлі Жукоўшчынскай”, прысутныя маглі пазнаёміцца з экспазіцыяй “Сцяжынкамі роднай зямлі” пра славутых землякоў. Адна з іх прысвечана Ігнату Сымонавічу Дварчаніну. Выстава раскрыта паліцамі “З сямейнага альбома”, дзе размешчаны фотаздымкі Ігната Сымонавіча, яго вялікай сям’і і “Навуковая і грамадская дзейнасць”. Выставу дапаўняюць копіі дакументаў, кнігі, вершы.:

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.