20 лютага чарговы раз у філіяле “Наваельнянская ГПБц” сабраліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Мудрасць+”. Для іх ладзіўся кніжны фітабар “На ўсялякую хваробу трава ёсць”. У цяперашні час налічваецца больш 600 відаў раслін, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне. Удзельнікі мерапрыемства зрабілі падарожжа ў краіну лекавых зёлак,прынялі ўдзел у конкурсе загадак,у конкурсе “Путаница”, віктарыне “Отгадай, кто я?”, з задавальненнем пазнаёміліся з кнігамі па народнай медыцыне і часопісам “Народный доктор”.