Спорт вельмі папулярны ў свеце, бо ён дае чалавеку здароўе і забавы. Засноўнымі відамі спорту такімі, як футбол, валейбол, баскетбол выхаванцы спартыўна-аздараўленчага лагера “Алімпіец” пры ДУА “Казлоўшчынская СШ”( філіял “Казлоўшчынская ГПБц”), вядома ж, ужо былі знаёмыя, а сёння яшчэ даведаліся пра тое, што існуюць і зусім унікальныя гульні. З дапамогай відэа дэманстрацыі пазнаёміліся з мала вядомымі відамі спорту, якія прыцягваюць увагу сваёй арыгінальнасцю і творчым падыходам. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра такія віды спорту,як “Падводны хакей”, “Купер схілдская сырная гонка”, “Спаборніцтва вусоў і барод”, “Заплыў па балоце на горным ровары”, “Шахбокс” і інш.