30 ліпеня ў рамках бібліятэчнага тэатра кніжных прадстаўленняў “Магия чтения” аддзела маркетынгу ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” адбыўся паказ лялечнага спектакля “Непослушная Маша” для маленькіх выхаванцаў ДУА “Дзіцячы сад №2 г. Дзятлава”. У чарговы раз чароўны куфэрак “Ларец КнигоЧЕЯ” пазнаёміў малеч з героямі казкі.  Дзеці не толькі былі гледачамі пастаноўкі, але і прымалі актыўны ўдзел: дапамагалі Машы падчас пацешак “Варыць суп і кашу” для мядзведзя, вучылі лісу гульні для яе маленькіх лісянят, дапамагалі Машы расказваць казку ”Курачка Раба” для ваўка. Дзеці на прыкладзе галоўнай гераіні паабяцалі, што будуць заўжды паслухмянымі і дома, і ў садку. Напрыканцы мерапрыемства малечы зрабілі памятнае фота з любімымі героямі і цудоўнымі кніжкамі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.