У наш час праблема бяспекі дзяцей, іх абарона ад жорсткага абыходжання і гвалту становіцца ўсё больш і больш актуальнай. 25 верасня супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі правялі РR – акцыю “Нет жестокости и насилию в мире детства”. Удзельнікамі сталі вучні 9 ”А” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава імя І.Ю Філідовіча”. Мэта акцыі – пазнаёміць навучэнцаў з паняццем, відамі і прычынамі гвалту, выхаванне пачуцця адказнасці за свае ўчынкі. Загадчык распавяла аб відах жорсткасці і гвалту, аб законах, якія абараняюць ахвяру, куды звяртаца ў выпадку цяжкіх жыццёвых сітуацыях. Падчас акцыі вучні абмяркоўвалі розныя абставіны, з якімі яны могуць сутыкнуцца ў сям’і, школе, на вуліцы, пры зносінах з аднагодкамі. У канцы сустрэчы навучэнцы атрымалі памятку “Как бороться с агрессией”.