19 жніўня ў філіяле “Хвінявіцкая сельская бібліятэка-клуб” ладзілася этнаграфічная хвілінка “Нынче праздник у нас – яблочно-медовый спас”. Мерапрыемства было прысвечана святу Спаса – адной з самых шанаваных традыцый у народным календары. Бібліятэкар распавяла прысутным пра гісторыю і традыцыі святкавання Спаса, пра яго значэнне ў народнай культуры. Асобная частка была прысвечана галоўнаму сімвалу свята – яблыкам. У гэты дзень успаміналі розныя стравы і напоі з яблык, а таксама прынялі ўдзел у віктарыне “Что мы знаем о мёде?”. Мерапрыемства наведаў настаяцель Накрышскай Барыса – Глебскай царквы айцец Мікалай, які пажадаў усім жыць у згодзе і любові адзін да аднаго, клапаціцца аб блізкіх, аказваць ім дапамогу і пасля сумеснай малітвы асвяціў плады новага ўраджаю – духмяныя яблыкі, грушы, вінаград.