16 сакавіка падчас выезда па маршруту №5 перасоўнай бібліятэкі – бібліобуса Дзятлаўскай раённай бібліятэкі для асуджанных Папраўчай установы “Папраўчая калонія–пасяленне №26” праведзены гістарычныя звесткі “Опередившие время: ученые в отечественной науке ХХ веке”. Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з гістарычнымі звесткамі пра навукоўцаў, якія сваімі навуковымі адкрыццямі апярэдзілі час. Гэтыя адкрыцці аказалі сур’ёзны ўплыў на развіццё ўсёй сусветнай навукі і прамысловасці. Мерапрыемства суправаджалася паказам відэаролікаў аб навуцы і навуковых адкрыццях.