Гвалт — гэта праблема, якая сустракаецца ва ўсіх краінах свету і патрабуе асаблівай увагі. Менавіта гэтай тэме была прысвечана актуальная размова “Остановим насилие против детей”, што адбылася ў філіяле “Войневіцкая сельская бібліятэка-клуб”. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра розныя віды гвалту, атрымалі карысныя парады, як пазбегнуць небяспечных сітуацый і не стаць ахвярай, а таксама куды можна звярнуцца за дапамогай.
Асаблівая ўвага была нададзена дзецям: сустрэча дапамагла ім сфарміраваць правільныя навыкі паводзін, навучыцца прымаць самастойныя рашэнні і адстойваць уласнае меркаванне.
Такія мерапрыемствы спрыяюць фарміраванню ў маладога пакалення пачуцця адказнасці, узаема павагі і ўпэўненасці ў тым, што кожны мае права на бяспечнае і шчаслівае дзяцінства.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.