Да Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” ладзілася гульня – конкурс “Пагуляем у роднае слова”. Бібліятэкары прапанавалі падлеткам загадкі, розныя конкурсы: “Перакладчыкі”, “Крылатая паштоўка”, “Шарада” і іншыя. Успомнілі беларускіх паэтаў і іх творы, прачыталі верш Рыгора Барадуліна “Матылёк”.