12 лістапада ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі прайшло памятнае мерапрыемства прысвечанае Міжнароднаму дню супраць фашызму — “Памяць без тэрміну даўнасці”. Мэта сустрэчы – захаваць гістарычную праўду, ушанаваць памяць мільёнаў загінуўшых і нагадаць аб недапушчальнасці паўтарэння трагедыі мінулага. Бібліятэкары расказалі ўдзельнікам аб самых горкіх старонках Вялікай Айчыннай вайны – злачынствах нацыстаў, аб зверствах карных аперацый, аб лагерах смерці, аб страшных досведах над жывымі людзьмі, пра тое, як зганялі ў палон, спальвалі жыўцом. Вялікую цікавасць выклікала ў прысутных інфармацыя аб канцлагерах, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі. Мерапрыемства суправаджалася праглядам кароткіх відэафільмаў, дзе расказвалася пра лёсы вязняў канцлагераў і гераізм тых, хто змагаўся з фашызмам. Гучалі вершы, напоўненыя болем, надзеяй і верай у Вялікую Перамогу.Сустрэча стала важным напамінам пра тое, што памяць пра трагедыі мінулага не мае тэрміну даўнасці. Яна вучыць нас быць уважлівымі да гісторыі і адказнымі за будучыню.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.